DSCN641722 снежня шматлюдна было ў бібліятэцы імя П. Броўкі, якая знаходзіцца на праспекце Будаўнікоў. Падставай для гэтага стала літаратурнае свята "Мая душа – бібліятэка" з нагоды яе 30-годдзя.

За гэты час у бібліятэцы створаны добрыя ўмовы для паспяховага абслугоўвання чытачоў, працуе творчы і зладжаны калектыў. Больш за 10 гадоў дзейнічае клуб эстэтычнага выхавання "Вясёлка". Даволі частымі гасцямі бібліятэкі бываюць артысты "Беларускага тэатра "Лялька", пісьменнікі Маіна Бабарыка, Галіна і Сяргей Трафімавы, Т. І. Краснова-Гусачэнка. Дзякуючы цесным партнёрскім сувязям у бібліятэку з канцэртнымі праграмамі прыходзяць навучэнцы музычнай школы № 5, са сваёй творчасцю чытачоў знаёміў узорны танцавальны ансамбль "Егоза" і ўзорны дзіцяча-юнацкі тэатр "Мара". Безумоўна шмат увагі надаецца рабоце з творчай спадчынай Петруся Броўкі.

Бібліятэка карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павіншаваць яе са святам прыйшло шмат сяброў. З цёплымі словамі і пажаданнямі да бібліятэкі звярнуліся навучэнцы і выкладчыкі СШ № 25 і гімназіі № 8, дзіцячага садка № 85, чытачы, калегі дзіцячага сектара абласной бібліятэкі імя У. Леніна, адміністрацыя і калегі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска.

DSCN6430

Былі ўшанаваны старэйшыя чытачы бібліятэкі – Яўген Канстанцінавіч Ільін і Інэса Ахметаўна Худэнка. Загадчыца бібліятэкі Ларыса Аляксандраўна Шашкова ўручыла ім пісьмовыя падзякі і падарункі.

Закончылася свята цёплымі пажаданнямі і цікавай музычнай праграмай, якую ў гонар свята падарылі ўсім прысутным навучэнцы музычнай школы №5 .DSCN6561

DSCN6604