IMG 512921 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 3-4-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшоў біяграфічны ўрок "Ён застаўся як прыклад, як зорка для нас".

У аснову ўрока былі пакладзены ўспаміны сястры Ул. Караткевіча і яго сяброў, а таксама літаратуразнаўчыя матэрыялы даследчыкаў жыцця і творчасці пісьменніка А. Вераб'я і А. Мальдзіса. Дзеці даведаліся пра ўмовы, у якіх ішло фарміраванне асобы будучага пісьменніка, пра малавядомыя факты з яго біяграфіі, пра гісторыю напісання асобных твораў, а таксама пра тое, як увекавечана памяць Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і ў Віцебску. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэазапіс выступлення Уладзіміра Караткевіча на вечарыне, прысвечанай яго 50-годдзю. Гэта было шчырае прызнанне пісьменніка ў любові да беларускага народа, да найпрыгажэйшай у свеце роднай зямлі.

короткевич 016"Плыве твой радок і звініць тваё слова"- краязнаўчая гадзіна пад такой назвай, прысвечаная Ул. Караткевічу, прайшла ў бібліятэцы імя Янкі Маўра 23 лістапада. Ушанаваць памяць знакамітага пісьменніка, паэта, драматурга, перакладчыка Уладзіміра Караткевіча прыйшлі навучэнцы 7 "А" класа УА " СШ № 31 г. Віцебска", бо менавіта на яго творах сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе слыннай гісторыяй. Ім цікава было даведацца пра дзяцінства пісьменніка, пра яго дзеда - Васіля Юльянавіча Грынкевіча, які стаў прататыпам аднаго з герояў рамана "Каласы пад сярпом тваім". Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі творамі багатай творчай спадчыны класіка, праслухалі яго вершы. А напрыканцы, адбыўся прагляд відэакліпу, знятага на верш паэта "Беларуская песня". І, здавалася, што мудры і вечна жывы Караткевіч светла і прыязна глядзіць на ўсіх. І хоць ён і Постаць у айчыннай літаратуры, але такі блізкі і родны, свой...

короткевич 025