народные ремёсла 024Беларуская зямля багата народнымі промысламі і рамёствамі, славіцца таленавітымі майстрамі і ўмельцамі. У межах сумеснага праекту "У культуры краіны – душа народа" бібліятэка імя Я. Маўра 17, 18 і 19 кастрычніка для выхаванцаў старэйшых груп ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1" правяла пазнавальную гадзіну "Народныя рамёствы роднага краю".

Дзеці зрабілі цікавае падарожжа да вытокаў узнікнення такіх рамёстваў, як лозапляценне, саломапляценне, ткацтва, ганчарства. Вырабы з саломкі і лазы, тканы ручнік, свістулькі, гліняныя збаночкі – усё гэта можна было не толькі ўбачыць, але і патрымаць у руках. Мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла дзяцей са старадаўнімі рэчамі і іх прызначэннем ў сялянскім побыце. Яны разгадвалі загадкі, слухалі прыказкі і прымаўкі, вершы і казкі пра рамёствы. Дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе "Хто хутчэй скруціць палатно". Напрыканцы ўсе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца на фоне кампазіцыі "Рукі залатыя цуд стварылі". 

народные ремёсла 048

народные ремёсла 047