заставка   18 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «Б» класа гімназіі №3 прайшло абмеркаванне цыкла твораў Віталія Біянкі «Сказки-несказки».

     Дзецям расказалі пра жыццё і творчасць знакамітага анімаліста, звярнулі ўвагу на тое, што яго апавяданні і казкі поўныя цудаў, хоць у іх няма ні фей, ні злых вядзьмаў, ні добрых чараўнікоў. Тут жывёлы, птушкі і іншыя персанажы гавораць, спрачаюцца, сябруюць. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні твораў Віталя Біянкі, адказвалі на пытанні, і, тым самым, адкрывалі для сябе незвычайны свет прыроды. Аўдыёвіктарына «Пазнай галасы птушак» паказала, што дзеці часта бываюць на прыродзе і ведаюць, чым адрозніваюцца спевы аднаго пернатага вакаліста ад другога.