заст     14 лютага ў бібліятэцы імя Е. Лось адбылося адкрыццё выставы кніг Старога і Новага Запаветаў з каментарыямі. Гэта сумесны праект бібліятэкі імя Еўдакіі Лось і епархіальнай бібліятэкі вялікапакутніцы Кацярыны, прысвечаны 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра ў Полацку.

 

    Адкрыў імпрэзу благачынны айцец Тарасій, настаяцель храма святой Ефрасінні Полацкай у Віцебску.
    Загадчык бібліятэкі вялікапакутніцы Кацярыны Ксенія Каратчук расказала аб тым, як нарадзіўся праект і звярнула ўвагу прысутных на прадстаўленыя кнігі.
    З прывітальнымі словамі да аўдыторыі звярнулася старшыня цэнтра праваслаўнага асветніцтва Еўфрасінні Полацкай Паліна Новікава.
      Паэтычныя творы прагучалі ад членаў Саюза праваслаўных жанчын Веры Дук і Алены Власавай.
    У адкрыцці выставы брала ўдзел і Галіна Сінякова, якая з'яўляецца аўтарам паэмы аб Еўфрасінні Полацкай. Урывак з гэтага твора прагучаў у яе выкананні.
    Адбылося знаёмства з праўнучкай Мікалая МІратворца (Акаловіча) Таццянай. У 1910 г. Мікалай Акаловіч быў удзельнікам гістарычных падзей пры пераносе мошчаў Прападобнай Еўфрасінні з Кіева ў Полацк.
      На працягу імпрэзы гучалі праваслаўныя музычныя творы ў выкананні Раісы Раевай і Марыны Данілавай.
      Вялікі дзякуй Валянціне Маісеенка (Віцебскае аддзяленне РГА «Русское общество»), за прадастаўленныя рэпрадукцыі твораў з выявай святой Еўфрасінні Полацкай, якія сталі не толькі добрым ілюстратыўным матэрыялам, але, у першую чаргу, і гарманічным сэнсавым аздабленнем выстаўкі.5416723