19 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў урок-знаёмства з бібліятэкай «Дом, дзе жывуць кнігі» . Бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага садка №59. Дзецям расказалі пра падраздзяленні бібліятэкі, пазнаёмілі з маляўнічымі пазнавальнымі дзіцячымі кнігамі і часопісамі, прадставілі выставу лялек «Приходи на меня посмотреть».
Юныя чытачы прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах: «Бібліятэчная АБВГДэйка", «Што любіць кніга?», «У гасцях у казкі» і інш. А потым пачыталі напамяць вершы беларускіх і рускіх паэтаў.