19 лютага бібліятэка ім. С.Маршака сумесна з педагогам-арганізатарам студэнцкага інтэрнату ВГУ імя П.М.Машерова Лысенковай Е.Н. падрыхтавалі вечар-ўшанаванне «Сэрцам роднага слова краніся» да Міжнароднага дня роднай мовы.
На мерапрыемстве ўзгадалі пра гісторыю свята, непаўторнасць і багацце беларускай мовы, прывялі выказванні аб ёй вядомых пісьменнікаў. Гучалі вершы беларускіх аўтараў на роднай мове і аб роднай мове: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча.
Бібліятэкар звярнуў увагу на артыкул 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе адзначана, што кожны мае права карыстацца роднай мовай і выбіраць мову зносін. Наша дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання.
Далей юнакі і дзяўчаты выказвалі «Камплімент роднай мове»; чыталі словы ветлівасці, словы-зычэнні, словы, якімі развітваюцца; састаўлялі «Віншавальную паштоўку»; пісалі дыктоўку; адгадвалі «Загадкі з роднай хаткі». Завершыла мерапрыемства беларуская народная гульня «Адгадай чый галасок».