18 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да Міжнароднага дня роднай мовы вучні 5 «В» класа СШ №28 сталі ўдзельнікамі турніра на лепшага знаўцу беларускай мовы «Чыстых бацькоўскіх слоў ланцужкі». Дзецям расказалі пра помнік беларускаму алфавіту і літары «Ў» у Полацку, пра скульптуру Паўла Вайніцкага «Прысвячэнне роднаму слову», пра паходжванне геаграфічных назваў гарадоў Віцебск і Магілёў, біблейскую легенду пра Вавілонскую вежу.
А потым пачалося спаборніцтва, у ходзе якога вучні разгадвалі рэбусы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, фразеалагічных абаротаў, прыказак і прымавак. Пераможцы мовазнаўчага турніру атрымалі дыпломы і апладысменты аўдыторыі.