14 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла літаратурна-музычная вечарына «Жить без любви быть может просто, но как на свете без любви прожить?» з удзелам арт-групы «Арыён», мастацкі кіраўнік Надзея Несцярэнка.
На мерапрыемстве прагучалі вершы, класічныя музычныя творы, арыі з опер і аперэт, эстрадныя песні. Артысты дэкламавалі і спявалі пра любоў да радзімы, да свайго горада, пра мацярынскую любоў, пра любоў да бацькоў і дзяцей, пра любоў да жыцця і, вядома, пра каханне паміж мужчынам і жанчынай. Аўдыторыя цёпла, бурнымі апладысментамі дзякавала за кожнае выступленне і ахвотна падпявала.