заст    29 і 30 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча вучні пачатковых класаў СШ №11 прынялі ўдзел у гадзіне цікавых паведамленняў «Дзе жыве Дзед Мароз?», прыўрочанай да Дня Дзеда Мароза і Снягуркі.

    Дзецям прадставілі выданне Вячаслава Семакова і Мікалая Бамбізы «Дзед Мароз і яго радня», а таксама кнігі «Беларускі Дзед Мароз» і «Маёнтак беларускага Дзеда Мароза». Вучням расказалі, як Дзед Мароз апынуўся ў Белавежскай пушчы, як для яго будавалі палац, што занходзіцца ў Скарбніцы, як выглядае церам яго ўнучкі Снягуркі, якія экспанаты знаходзяцца ў Музеі ледзянога быта, а таксама пра іншыя казачныя мясціны маёнтка: Чароўны Млын, засыпаны калодзеж, Паляну дванаццаці месяцаў, Ёлачку выкананых пажаданняў, Гарбаты масток і, вядома, пра тое, якія цікавыя забавы чакаюць наведвальнікаў Белавежкай пушчы ў святочныя дні.1