заст    28 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х класаў СШ №11 прайшла экалагічная гадзіна «Дапамажы птушкам зімой». Дзецям распавялі пра аселых птушак Беларусі.

    Вучні даведаліся, якія птушкі зімуюць, чым яны харчуюцца і як выглядаюць? А потым і самі дзеці расказалі, як яны дапамагаюць птушкам выжыць зімой, чым іх частуюць, якія падручныя матэрыялы выкарыстоўвываюць пры вырабе кармушак. Напрыканцы мерапрыемства першакласнікі прынялі ўдзел у аўдыёвіктарыне «Птушыныя галасы».