IMG 4389На вусны часопіс, прысвечаны 30-годдзю Чарнобыльскай трагедыі, 28 красавіка бібліятэка імя У. Караткевіча запрасіла вучняў 7 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска". Чатыры старонкі часопісу: " Драма над Прыпяццю", "Радок, пранізаны болем", "Чорная палітра бяды" і "Зона адчужэння. XXI cтагоддзе" пазнаёмілі прысутных з падзеямі тых трагічных дзён, пра сённяшні стан забруджанай тэрыторыі і пра тое, якое адлюстраванне гэта трагедыя знайшла ў беларускай літаратуры і мастацтве.

А вучні 3-4 класаў гэтай жа школы бралі ўдзел у гадзіне памяці "Зямля пакутная мая", пад час якой пра трагічныя падзеі красавіка1986 года, было ўзгадана праз мастацкія творы Р.Барадуліна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, М.Чарняўскага, А. Грачаннікава, І.Шамякіна, С.Алексіевіч, І. Пташнікава.