заст    26 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла літаратурна-музычная вечарына «Мелодыі зімы» з удзелам творчага калектыву «Славянка», мастацкі кіраўнік Аляксандр Езрыль.

    У праграме мерапрыемства прагучалі зімовыя песні, песні пра простыя чалавечые пачуцці і эмоцыі, інструментальныя кампазіцыі рускіх і замежных кампазітараў. На літаратурнай старонцы вечарыны Антаніна Осіпава прэзентавала аўдыторыі свае ўласныя гумарыстычныя вершы і басні. Цудоўная музыка, душэўныя песні, таленавітыя паэтычныя радкі падарылі аўдыторыі шмат пазітыўных эмоцый, паднялі настрой і далі добры шанец весела сустрэць Новы год.1