заст    24 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «А» класа гімназіі №3 прайшло адкрыццё выставы выцінанкі Аксаны Зорынай «Дрэва жыцця».

    Дзецям паказалі відэасюжэт пра зараджэнне і развіццё ў Беларусі ўнікальнага мастацтва выразання з паперы – выцінанкі, а потым прапанавалі агучыць работы, прадстаўленыя на выставе: трэба было праслухаць беларускія народныя песні і падабраць іх да вобразаў на кожнай выцінанцы. Аксана Зорына расказала пра сімволіку кожнай сваёй ажурнай карціны, пра інструменты, якімі выразалі раней вытанчаныя ўзоры на папяровых фіранках, сурвэтках, рушніках для ікон і якія выкарыстоўваюць зараз. Напрыканцы мерапрыемства вядомы майстр правяла майстар-клас па выразанню цудоўнай птушкі, якая сімвалізуе сямью.12