заст    18 снежня да Дня памяці Мікалая Цудатворцы, аднаго з самых шанаваных праваслаўных святых для вучняў cпецыяльнай школы №26 прайшла гадзіна духоўнасці «И лик святой нам душу греет».

    Падлеткам расказалі пра жыццё свяціцеля, які праводзіў шмат часу за чытаннем і малітвамі і лічыцца абаронцам і ахоўнікам нявінна асуджаных, падарожнікаў і маракоў. Вучні з цікавасцю слухалі пра цуды Мікалая: выратаванне аднаго марака і уваскрашэнне другога, сарваўшагася і разбіўшагася падчас шторму, пра падарункі тром дзяўчатам, якія не мелі пасагу. Апошняя гісторыя і легла ў аснову звычая дарыць падарункі на Новы год і Раство.