заст    10 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў паэтычны нон-стоп «Здравствуй, зимушка-зима!» з удзелам вучняў 3 «Б» класа СШ №11.

    Дзецям прадставілі карціны Аркадзя Пластова «Першы снег», Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зімовы дзень», Анатоля Кавалёва «Зімовы Віцебск», далі паслухаць класічную музыку: урыўкі з цыклаў Пятра Чайкоўскага і Антоніа Вівальдзі «Поры года. Зіма». Бібліятэкар пачытала вершы віцебскіх паэтаў пра зіму і зімовыя месяцы, загадала паэтыныя загадкі пра мяцеліцу і завіруху, снег і сняжынкі, лёд і мароз, а затым вучні выразна прадэкламавалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў зімовай тэматыкі.123