заст    20 лістапада ў межах Дзён літаратуры, прысвечаных жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча ў бібліятэцы, якая носіць яго імя, адбылася літаратурна-музычная імпрэза «І светла расцвіталі словы» з удзелам вядомай віцебскай паэтэсы Вольгі Русілкі, пастаяннай удзельніцы караткевічаўскіх чытанняў.

    Вольга Іванаўна расказала вучням 9-х класаў СШ № 44, як яна прыйшла ў паэзію, хто прывіў ёй любоў да роднага слова, прадставіла свае кнігі, у тым ліку і пяты паэтычні зборнік «Котра», прапанавала выканаць творчыя заданні па беларускай мове і літаратуры. На мерапрыемстве прагучалі лірычныя вершы ў выкананні аўтара з розных зборнікаў, старшакласнікі таксама паглядзелі відэакліп на песню «Гэта восень» (аўтар слоў і музыкі Вольга Русілка) і відэакалаж «Стары альбом» з фотаздымкамі розных гадоў.123