заст    Размова ля кніжнай паліцы «Святло яго душы», прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Лынькова, адбылася 30 кастрычніка ў бібліятэцы імя Я. Маўра з выхаванцамі школьнага лагера СШ № 2.

    Бібліятэкар зрабіла агляд жыцця і творчасці таленавітага літаратара, ураджэнца віцебскай зямлі, паведаміла цікавыя факты з яго біяграфіі. Больш падрабязна спынілася на выдатных творах Міхася Ціханавіча для дзяцей – аповесцях «Міколка-паравоз» і «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», а таксама параіла прачытаць яго апавяданне «Васількі», прысвечанае трагічнаму лёсу дзяцей падчас Вялікай Айчыннай вайны.1