заст    29 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера гімназіі №3 прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «У гасцях у казкі». Ілюстратыўным матэрыялам для мерапрыемства сталі экспанаты выставы вырабаў саломапляцення «Нібы сонца цацкі ззяюць, малых дзетак забаўляюць».

    Дзеці адгадвалі загадкі ад Васілісы Прамудрай, называлі літаратурныя творы, у якіх героямі былі жывёлы: кацікі, коні, зубры, мышкі, алені, зайчыкі, парасяты, а бібліятэкар дапоўніла казачныя сюжэты цікавымі фактамі пра іх прыродныя асаблівасці і звычкі. А саламяны гусь нават стаў галоўным героем інсцэніроўкі казкі братоў Грым «Залаты гусь», удзел у якой дзецям вельмі спадабаўся і прынёс шмат пазітыўных эмоцый.1