заст    27 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча пад кіраўніцтвам Анжалікі Вішнеўскай прайшоў першы майстар-клас «У Анёлка строгі послух – бараніць дзяцей, дарослых» з серыі «Анёлаў многа не бывае». Гэта быў сапраўдны ўрок чарадзейства, на якім шчыравалі над вырабам Анёла-ахоўніка.

    Дзяцей пазнаёмілі з вершамі ў кнізе Арцёма Кавалеўскага «Мой сябра анёлак», галоўнымі героямі якіх з'яўляюцца анёлкі, якія быццам бы не існуюць у прыродзе і ў той жа час падсвядома суправаджаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, у паездках, у творчых і духоўных пошуках, у вольны час. Урэшце, гурткоўцы і самі адчулі сябе маленькімі чараўнікамі, здольнымі на маленькі цуд сваімі рукамі. Кожны старанна працаваў над сваім уласным вобразам анёла-захавальніка, каб ён заўсёды быў побач і аберагаў ад непрыемнасцей і няшчасцяў.12