заст    14 кастрычніка вучні 3 «Д» класа СШ №29 адправіліся ў літаратурнае падарожжа «У краіне беларускіх казак» разам з бібліятэкарам бібліятэкі ім. С. Маршака.

    Бібліятэкар расказала, што такое казка, на якія віды падзяляюцца беларускія народныя казкі. Дзеці ўспомнілі казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі, прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне, расказалі пра сваю самую любімую беларускую казку. Вучні паказалі добрыя веды і вельмі хутка выканалі ўсе заданні. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай «Чароўны свет казак».