11 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча ў межах праекта да 1050-годдзя з дня заснавання Віцебска па творчасці віцебскіх паэтаў «Любы мой горад – натхнення крыніца» прайшлі сямейныя чытанні Да Дня маці, Дня бацькі і Тыдня бацькоўскай любові «Семья – это мы, семья–это я. Семья – это папа и мама моя».
Вучням пачатковай школы СШ №11 пачыталі вершы нашых землякоў пра дабрыню і прыгажосць матуль, пра мужнасць і строгасць бацькоў, пра ўзаемаадносіны ў сям'і. Паслухаўшы вершы, дзеці таксама захацелі расказаць пра сваю сям'ю, пра тое, як бацькі клапоцяцца пра іх, і як яны дапамагаюць бацькам. На творчай старонцы мерапрыемства дзеці зрабілі віншавальную паштоўку, якую плануюць падарыць маці, і абавязкова дома зрабіць яшчэ адну для бацькі.