1    У бібліятэцы імя У. Караткевіча 7 і 10 ліпеня прайшла гадзіна-партрэт «Сам ён звонкая легенда, якой і рэху не абняць», прысвечаная 142-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. У ёй прымалі ўдзел наведвальнікі летніх лагераў гімназіі № 3 і сярэдняй школы № 34.

    Дзецям расказалі пра герб рода Луцэвічаў, пра дзяцінства паэта, пра яго захапленні чытаннем і музыкай, пра ступені адукацыі, якія прайшоў Іван Дамінікавіч. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульні «Перакладчыкі»: перакладалі з беларускай мовы на рускую назвы прадметаў быта, якія размешчаны ў Дзяржаўным лiтаратурным музеі Янкi Купалы ў Вязанцы, а таксама ў гульнях па вершах Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык» і «Алеся».

234