10 і 12 ліпеня ў бібліятэцы імя У.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера сярэдняй школы №34 і летняга лагера гімназіі №3 прайшла краязнаўчая гадзіна «Віцебскі трамвай, ён першы самы».
Дзецям прыгадалі цікавыя факты з гісторыі найстарэйшага электрычнага транспарту краіны: хто ў Віцебску пачынаў работу па будаўніцтву «электрычнай чыгункі», калі адбыўся ўрачысты запуск першага трамвая, як выглядала першая электрастанцыя, на якім паліве яна працавала. А затым дзеці адправіліся ў віртуальнае падарожжа на «бібліятэчным трамвайчыку» па роднаму гораду. Ілюстрацыйным матэрыялам для падарожжа сталі слайды прэзентацыі і творчыя работы дзяцей, прадстаўленыя на выставе «Я малюю Віцебск».
Напрыканцы размовы ўдзельнікі мерапрыемства намалявалі гэты папулярны ў нашым горадзе від транспарта.