заст    11 ліпеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча наведвальнікаў летняга лагера гімназіі №3 запрасілі прыняць удзел у віртуальным падарожжы «Планета Чарадзейка».

    Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі, на старонках якіх жывуць казкі, прапанавалі прыняць удзел у цікавых конкурсах і віктарынах: «Чароўны куфар», «Адгадай героя», «Абавязкі Папялушкі», «Чароўныя рэчы», «Казачныя транспартныя сродкі» і інш. Падарожжа атрымалася займальным, вясёлым і пазнавальным.12