заст    10 ліпеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да 30-годдзя інстытута прэзідэнства ў Беларусі з удзелам наведвальнікаў летняга лагера «Патрыёт» СШ №34 прайшла патрыятычная гадзіна «Сэрцам за Беларусь!».

    Для падлеткаў зрабілі кароткі экскурс у гісторыю перыяда з 1990 года па сучасны дзень, расказалі ў якіх умовах у нашай краіне зараджалася ўнітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава і прэзідэнская рэспубліка, як праходзілі першыя выбары Прэзідэнта Беларусі. Падлеткі даведаліся пра шлях, які прайшла рэспубліка ад прорвы развалу – да стабільнасці і прагрэсу, пра дасягненні краіны ў апошнія 30 гадоў, пра высокатэхналагічныя і інфраструктурныя праекты, якія сёння з'яўляюцца драйверамі развіцця незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі.