заст    4 ліпеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў летняга лагера гімназіі №3 прайшла гутарка-суперажыванне «Дзеці суровай пары ліхалецця».

  Прысутным прадставілі кнігу апавяданняў беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны відавочцаў расказваюць пра жорсткія выпрабаванні, якія выпалі дзецям і падлеткам у гады акупацыі, як ім даводзілася выжываць пад дуламі аўтаматаў і жэрламі гармат, у канцэнтрацыйных лагерах і на прымусовай працы ў Германіі, галадаць і мёрзнуць, і ў той жа час адважна змагацца з ворагам, выконваць заданні партызанаў і падпольшчыкаў. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся інфармацыяй, якую яны пачулі ад сваіх родных, якія ў гады вайны былі маленькімі дзяцьмі.