заст    З 25 чэрвеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча праходзіць выстава творчых работ «Я малюю Віцебск» навучэнцаў віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прыўрочаная да 1050-годдзя заснавання горада.

    На карцінах дзяцей розных школ і рознага ўзросту знайшлі адлюстраванне адметнасці нашага горада: ратуша і тэатр «Лялька», арт-цэнтр Марка Шагала і скульптурная кампазіцыя «Віцебская мелодыя на французскай скрыпцы», чыгуначны вакзал і помнік першаму віцебскаму трамваю, сядзіба Іллі Рэпіна «Здраўнёва», цэрквы і касцёлы. У цэлым партрэт нашага горада атрымаўся яркім і прыгожым, а выстава стала добрым падарункам Віцебску ў юбілейны дзень яго нараджэння.2