1    19 чэрвеня прайшла літаратурная гадзіна «Вайна – гэта знак бяды», прысвечаная пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. Удзельнікамі мерапрыемства ў бібліятэцы імя Е.Лось сталі падлеткі з профільнага лагера гімназіі №4.

   У вайны шмат журботных дат, успамін прая якія адсылае да розных падзей і зламаных чалавечых жыццяў. Вялікая Айчынная зруйнавала іх мільёны.

2

    Імя Васіля Быкава, вельмі значнага для культуры Беларусі чалавека, таксама асацыюецца з вайной, з яе жудаснымі выпрабаваннямі. Вядома таму, што ўсе творы пісьменніка менавіта пра гэты страшны перыяд гісторыі. Сам удзельнік вайны, Васіль Быкаў добра ведаў тых, хто потым стаў героямі яго аповесцяў і раманаў. Ён бачыў і добра адчуваў звычайных людзей, іх нялёгкі маральны выбар у розных абставінах.

3

   Падлеткі пачулі аповед і пра «віцебскі» перыяд у лёсе пісьменніка, калі ён вучыўся ў мастацкім тэхнікуме і марыў стаць скульптарам.

4