18 чэрвеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча наведвальнікам летняга лагера СШ №38 у ходзе экалагічнай сцяжынкі «Сакрэты кветак – для дарослых і дзетак» прадставілі выставу «Жывапіс на пяльцах» членаў абъяднання аматараў вышыўкі «Іголачка» культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна», на якой шмат карцін з выявамі кветак.
Дзецям расказалі легенды і паданні, якія расказваюць пра з'яўленне кветак, пра біялагічныя асаблівасці некаторых раслін, іх карысныя і цалебныя якасці, прапанавалі прыняць удзел у гульнях і віктарынах: «Музычна-кветкавае асарці», «Адгадай кветку!», «Дзе растуць кветкі?».