14 чэрвеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера «Лінгвіст» СШ №34 прайшоў займальны ўрок нямецкай мовы «Запрашае бібліятэка».
Падлеткам прадставілі бібліятэку імя У. Караткевіча як цэнтр краязнаўства, расказалі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, пра выданні пісьменніка, адрасаваныя падлеткам, прапанавалі разгадаць скайнворд «Бібліятэчная мазаіка», а таксама прыняць удзел у гульнях па казках нашага знакамітага земляка. Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі праслухалі і праспявалі песню «Солнечный круг» на рускай і нямецкай мове.