6 чэрвеня ў бібліятэцы імя У.Караткевіча да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай прайшла гадзіна-партрэт «Ззяе зорка твая, Еўфрасіння», у якой прымалі ўдзел наведвальнікі летняга лагера гімназіі № 3 імя А.С.Пушкіна.
Дзецям расказалі пра род Рагвалодавічаў, да якога належыла дзяўчынка, як яна навучалася грамаце, якія кнігі чытала, чаму стала манахіняй і чаму папрасілася перасяліцца ў Сафійскі сабор, як перапісвала кнігі і як апынулася ў Сяльцы ў драўлянай царквушцы Святога Спаса. Даведаліся таксама прысутныя пра тое, што Еўфрасіння Полацкая стала ініцыятарам пабудовы новай белакаменнай царквы ў Сяльцы, адкрыцця іканапісных майстэрань і скрыпторыяў, школак для дзяцей простых людзей, а таксама што, па яе заказу быў зроблены Лазарам Богшам напрастольны Крыж, які стаў адным з сямі цудаў Беларусі.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Як Даніла і Алена дабру вучыліся».