DSCN2106

На свята гукання вясны "Благаславіце, людзі добрыя, вясну сустракаці" 10 сакавіка бібліятэка імя М. Горкага запрасіла вучняў 7 класа СШ № 4. Пад час свята дзеці даведаліся пра сімвалічную назву першага месяца вясны, пра абрад гукання вясны, народныя прыкметы, у прыватнасці прыкметы, звязаныя з птушкамі.

Не магла не зацікавіць інфармацыя пра вясновыя святы і прысвяткі: Стрэчанне (Грамніцы) – калі зіма сустракаецца з вясной, Аўдоццю вясноўку, Герасіма гракоўніка, Саракі, Дабравешчанне (Звеставанне). З кожным з іх звязаны свае прыкметы.

DSCN2112Даведаліся дзеці пра абрадавае печыва і яго значэнне, пачаставаліся выпечанымі з цеста птушкамі, адгадвалі загадкі і бралі ўдзел у конкурсе на лепшае вымаўленне на беларускай мове скорагаворак.

Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі папяровых птушак, якіх павесілі на дрэва каля бібліятэкі і загадалі свае жаданні.