115 мая ў бібліятэцы імя У.Караткевіча да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прайшоў урок радзімазнаўства «Святыя сімвалы краіны», у якім прымалі ўдзел вучні 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска».

     Дзецям пачыталі казку Уладзіміра Ліпскага «Браты», расказалі, чаму наша сімволіка так выглядае і што сімвалізуюць пэўныя элементы, колеры. Вучні атрымалі адказы на пытанні: хто прыдумаў арнамент і што ён азначае, чаму на гербе Беларусі мы бачым зямны шар і ўзыходзячае сонца, чаму ў вянок уплецены каласы жыта, кветкі льна і канюшыны, што сімвалізуе чырвоная зорка, які глыбінны сэнс укладзены ў кожны радок Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ў якіх выпадках ён гучыць?

2