заст    2 мая ў бібліятэцы імя У. Караткевіча вучні 3-4-х класаў СШ №11 сталі ўдзельнікамі экалагічнай гадзіны «Чарнобыль: учора, сёння, заўтра», прыўрочанай да 38-годдзя з дня Чарнобыльскай трагедыі.

    Дзецям расказалі пра аварыю на ЧАЭС, пра сённяшні стан забруджанай тэрыторыі ва Украіне і Беларусі, пра Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік і развіццё турызму на яго тэрыторыі, а таксама пра тое, якое адлюстраванне гэта трагедыя знайшла ў беларускай літаратуры і выяўленчым мастацтве. Моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на дзяцей аказалі карціны беларускіх мастакоў Віктара Шматава і Міхаіла Савіцкага і вершы беларускіх паэтаў Ніла Гілевіча і Міколы Чарняўскага.