DSCN15080 1 God kultur

Літаратурна-музычнай вечарынай "Каб недзе ўспомніла жыццё цябе..." у бібліятэцы імя М. Горкага 24 лютага была адзначана 81-гадавіна народнага паэта Беларусі, нашага славутага земляка Рыгора Барадуліна.

Цікавая мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, выказваннямі вядомых людзей пра адметнасць і значнасць творчасці паэта.

Але галоўнай дзеючай асобай вечарыны быў сам Рыгор Іванавіч і яго вершы: пра маці, Радзіму, мову ў цудоўным выкананні Алеся Замкоўскага, кіраўніка літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная творчасці Рыгора Барадуліна, супала з правядзеннем у бібліятэках Сусветнай акцыі чытання ўслых і стала яркім упрыгожваннем гэтай акцыі.

DSCN1475DSCN1523