заст  27 сакавіка ў бібліятэцы імя Е. Лось прайшла паэтычная гадзіна, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі. У ёй бралі ўдзел вучні 7-8 класаў гімназіі №4.

  Паэзія, як асобны від мастацтва, існавала не адно стагоддзе, валодала розумам і пачуццямі шматлікіх пакаленняў аматараў прыгожага пісьменства. Але сучаснікі, на першы погляд, не вельмі імкнуцца чытаць вершаваныя творы. Якая будучыня чакае паэзію? Ці могуць паэты не пісаць? На гэтую тэму ішла гаворка з падлеткамі падчас мерапрыемства.
  Як прыклад творчага ўзбагачэння і ўзаемапранікнення прагучаў аповед пра сяброўства паэтэсы Еўдакіі Лось з Уладзімірам Дубоўкам і Яўгеніяй Янішчыц. Хлопцы і дзяўчаты паслухалі знакамітыя вершы творцаў, якія сышлі з жыцця, але іх паэтычнае слова жыве ў народзе.