IMG 423017 лютага чарговы занятак "Развітанне з зімой" гуртка "Бусляня", які дзейнічае ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча, быў прысвечаны Масленіцы – народнаму святу праводзін зімы і сустрэчы вясны, святу сонейка і агульнай радасці. Дзеці даведаліся, чаму такая вялікая пашана блінам на Масленіцу, чаму хлопцам і дзяўчатам на свята так хочацца пагушкацца на арэлях, чаму ў апошні дзень тыдня людзі адзін у аднаго просяць прабачэння.

А з народнай казкі "Саламяная Масленіца", якую расказала бібліятэкар, стала вядома і пра традыцыю паліць на агні саламянае чучала, што сімвалічна ўвасабляла ў сабе стары год, зло і холад. Напрыканцы занятка гурткоўцы з прыродных матэрыялаў зрабілі саламяную Масленіцу, а галоўнае, зразумелі патаемны сэнс масленічных абрадаў і рытуалаў нашых продкаў.