заст     13 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 9 класа ДУА «Капцянская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза Г.С. Грыгор'ева» прайшла літаратурная гадзіна-партрэт «Быў. Ёсць. Буду!». Вучням расказалі пра дзіцячыя гады Ул.Караткевіча, частка якіх выпала на перыяд ваеннага ліхалецця, пра асяроддзе, якое спрыяла фарміраванню асобы будучага пісьменніка, пра пачатак літаратурнай дзейнасці, пра гісторыю напісання аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», аповесцяў «Чазенія», «Лісце каштанаў», рамана «Чорны замак Альшанскі».

     У лірычнай часцы мерапрыемства прагучалі вершы Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі бог жыве», «Беларуская песня», «У векавечнай бацькаўшчыне клёны». Апошняя старонка літаратурнай гадзіны была прысвечана ўшанаванню памяці пісьменніка на яго радзіме ў Оршы і ў Віцебску, а потым вучні пазнаёміліся з выданнямі пісьменніка, матэрыяламі пра яго жыццё і творчасць, відэматэрыяламі, створанымі супрацоўнікамі бібліятэкі.1