заст  7 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, супрацоўнікі бібліятэкі імя П. Броўкі правялі гутарку «Знакамітыя жанчыны Беларусі» з удзелам выхаванцаў дзіцячага садка № 16.

  Юным чытачам распавядалі пра жыццё, навуковыя і творчыя дасягненні вядомых беларускіх жанчын розных часоў. Сярод іх - полацкая князёўна Рагнеда, асветніца Еўфрасіння Полацкая, першая жанчына-лекарка Саламея Русецкая, актрыса Стэфанія Станюта, спартсменка Дар'я Домрачава. Дзеці чыталі вершы пра жаночае свята, знаёміліся з кнігамі пра гераінь мінулых стагоддзяў і нашых выдатных сучасніц.1