заст  25 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар-клас па вырабу ўпрыгожванняў з бісера і паетак «Арыгінальныя штучкі».

  Дзецям прадставілі кнігі па бісерапляценню, пазнаёмілі з гісторыяй з'яўлення розных відаў бісера, якая напоўнена таямніцамі і нечаканымі паваротамі і гісторыяй прымянення упрыгожванняў: напачатку яны былі сродкам зносін з бажаствамі, былі задзейнічаны ў рытуалах, а потым імі сталі аздабляць жанчыну і яе адзеннне, а таксама выкарыстоўваць у інтэр'еры жылля. У кнігах дзецям паказалі шмат ілюстрацый і апісанняў вырабаў з бісера (упрыгожванні для дам, фігуркі жывёл, птушак, насякомыя, кветкі, букеты, дрэўцы). Валанцёр Анжаліка Вішнеўская расказала пра асаблівасці работы з бісерам і паеткамі, пра гарманічнае спалучэнне колераў, пра тэхнікі пляцення, і дзеці прыступілі да работы над вырабам падарунка для матуль. У кагосьці атрымаліся шыкоўныя брошы і браслеты, у кагосьці арыгінальныя букеты і вясёлыя фігуркі.12