заст  Літаратурную гадзіну «Дзіўная родная мова» да Міжнароднага дня роднай мовы правялі 21 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Я. Коласа для выхаванцаў дзіцячага садка № 28.

  Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення мовы ў свеце і з тым, як з'явілася беларуская мова - мова нашай Радзімы. Супрацоўнікі бібліятэкі чыталі вершы, забаўлянкі, лічылкі на беларускай мове, а таксама беларускія казкі. Дзеці з зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў конкурсе загадак і гульне «Слова «мова» ты знайдзі». А напрыканцы мерапрыемства дзяцей пазнаёмілі з  кнігамі на беларускай мове.12

   22 лютага на літаратурную гадзіну «Дзіўная родная мова» у бібліятэку імя Я. Коласа былі запрошаны вучні 5 класа СШ №19. Бібліятэкар нагадала вучням аб важнасці захавання унікальнай, самабытнай роднай беларускай мовы, яе непаўторнасці і мілагучнасці. Вучні з задавальненнем прымалі удзел у конкурсе «Эрудыты-мовазнаўцы». Усі разам спрабавалі гуртам расказаць скарагаворку «Кобра» з кнігі дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі «Урокі роднага слова». Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кніжнай выставай і кнігамі на роднай беларускай мове.

1112