заст  22 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы вучні 3-4-х класаў СШ №11 сталі ўдзельнікамі турніра на лепшага знаўцу беларускай мовы «Чыстых бацькоўскіх слоў ланцужкі».

  Дзеці даведаліся, калі і з якой мэтай было абвешчана свята роднай мовы, колькі сёння налічваецца моў свеце і колькі з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Вучняў пазнаёмілі з цікавымі фактамі з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай мовы, знакамітымі беларусамі, унёсшымі значны ўклад у развіццё беларускай мовы і культуры. А потым пачалося спаборніцтва, у ходзе якога дзеці разгадвалі крыжаванку, загадкі і рэбусы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, фразеалагічных абаротаў, прыказак і прымавак, чыталі напамяць вершы беларускіх паэтаў. Пераможцы мовазнаўчага турніру атрымалі дыпломы і апладысменты аўдыторыі.345