застЛінгвістычную гульню «Цеплыня беларускага слова» да Міжнароднага дня роднай мовы правялі 21 лютага для для выхаванцаў дзіцячага садка № 44 і вучняў 1-2-х класаў у бібліятэцы імя У. Маякоўскага.

  На цацачным паравозе дзеці вандравалі ад прыпынку да прыпынку з назвамі «Прывітальны», «Ветлівы», «Асаблівы», «Вершаваны», «Казачны», «Загадкавы». На кожным прыпынку хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прымалі ўдзел у розных пазнавальных міні-гульнях. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пагдядзелі мультфільм «Песня жаўрука» з каментарыямі бібліятэкара і паясненнем беларускіх слоў.