заст  Урок роднай мовы «Дала мне маці гэту мову...» да Міжнароднага дня роднай мовы правялі 20 і 21 лютага для выхаванцаў дзіцячага садка № 78 у бібліятэцы імя Я. Маўра.

  Маленькіх чытачоў пазнаёмілі з гісторыяй свята, пагутарылі аб тым, якая наша беларуская мова прыгожая, мілагучная, напеўная, якая прыгожая наша краіна Беларусь. Згулялі ў «Перакладчыка», знаходзячы правільныя словы для перакладу з рускай на беларускую мову, разгадалі «Загадкавую азбуку», потым шукалі ў тэксце на праекцыйным экране ветлівыя словы. Хлопчыкі і дзяўчынкі натхнёна дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, слухалі беларускія пацешкі, лічылкі і нават спявалі разам любімую «Калыханку». Атрымаўся не проста карысны ўрок, а сапраўднае свята роднай мовы.11