заставка  20 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча разам з наведвальнікамі дзіцячага садка №2 «Праменьчык» на пазнавальна-гульнявой праграме «З легендаў і казак былых пакаленняў» адзначылі Дзень родных моў.

     Дзецям расказалі пра бібліятэку, якая носіць імя знакамітага беларускага пісьменніка, агучылі цікавыя факты з дзяцінства Уладзіміра Караткевіча, запрасілі прыняць удзел у гульнях па яго казках: «Жабкі і чарапаха» - «Дрэва. Вецер. Куст», «Вясна ўвосень» - «Смачныя гасцінцы» , «Старая казка» – «Кветкавы калейдаскоп». А гульня «Угадай героя» - дала ўяўленне пра герояў усіх чароўных гісторый нашага земляка. Вясёлыя гульні дапамаглі маленькім чытачам вывўчыць шмат беларускіх слоў, а знаёмства з маляўнічымі кнігамі і часопісамі на беларускай мове выклікала яшчэ большую цікавасць да роднай мовы.123