заст  2 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да 35–годдзя вывада савецкіх войск з Афганістана прайшла інфармацыйная гадзіна «Афганістан. Без права на забыццё» з удзелам падпалкоўніка ў адстаўцы, ветэрана вайны ў Афганістане Бурлака Івана Дзям'янавіча.

  Вучням 7 «В» класа гімназіі №9 прадставілі выставу «Рэха афганскай вайны», на якой былі размешчаны плакаты «Афганістан. Старонкі мужнасці» з фотаздымкамі воінаў-інтэрнацыяналістаў Беларусі, у тым ліку ўражэнцаў Віцебскай вобласці, і інфармацыяй пра іх, а таксама матэрыялы з перыядычнага друку, кнігі гістарычнай, біяграфічнай і мастацкай літаратуры, прысвечаныя вайне ў Афганістане. Іван Дзям'янавіч прадставіў відэафільм пра вывад савецкіх войск з Афганістана, расказаў пра прыродныя асаблівасці краіны, пра баявыя задачы, якія ён выконваў сам, пра трагічныя і счаслівыя эпізоды ваенных будняў.12