заст  «Падарожжа ў краіну казак» - так называўся ўрок дадатковага чытання, які прайшоў 5 лютага ў бібліятэцы імя С. Маршака для вучняў 2 «Г» класа СШ №29.

  Удзельнікі ўрока з задавальненнем слухалі казкі, адказвалі на пытанні бібліятэкара аб паводзінах таго ці іншага літаратурнага героя. Даведаліся, што такое казка, якія бываюць казкі, што такое дабро і зло. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны і сталі удзельнікамі інсцэніроўкі казкі «Репка». 
2