заст     31 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок-рэквіем «Подзвіг ленінградцаў», прыўрочаны да 80-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад блакады. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 4 «Г» класа СШ №11.

     Дзецям прадставілі кнігі, якія расказваюць пра трагічныя старонкі гісторыі гэтага горада, расказалі пра пачатак блакады, пра ўмовы, у якіх паміралі і выжывалі мужныя жыхары горада, пра «дарогу жыцця», пра лёс Тані Савічавай і пра яе знакаміты дзённік, а таксама пра мемарыял, які адкрыўся 27 студзеня непадалёку ад Санкт-Пецярбурга ў Гатчыне ў памяць ахвяр нацысцкага генацыду.1     Напрыканцы мерапрыемства вучням паказалі відэасюжэты «Скарб» пра ролю хлеба ў блакадным Ленінградзе і «Пакаленне» пра павагу да ветаранаў Вялікай Айчыннай вайны.2