заст 28 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар-клас па вырабу аўтарскай лялькі – кветкавай феі «Люцік, Мята і Алтэй, Незабудка і Шалфей – гэта ўсё імёны фей». Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі серыі «Феі вясёлкі», «Кветкавыя феечкі», а таксама «Прынцэса стакротка», «Прынцэса Лілія», «Прынцэса Званочак», «Прынцэса Ружа».

   Дзеці даведаліся, што кветкавыя феі – гэта міфічныя істоты, якія валодаюць магіяй прыроды, садзейнічаюць росту кветак, сілкуюцца пылком, нектарам, расой, ягадамі і малаком, жывуць у кветках, у дупле дрэва, у вазоне, любяць танчыць пры месяцы, таксама могуць самі ператварацца ў кветкі і лётаць на крылах з пялёсткаў. Кветкавыя феі, якія атрымаліся ў дзяцей сапраўды можна лічыць сімваламі прыгажосці і гармоніі, а іх прысутнасць абавязкова прынясе радасць, шчасце і добры настрой у кожны дом.1